***
Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог!
Заходу Аўтар, зорак і світання.
Насуперак пакутным нечаканням
Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог!
Прыходзь прыходзь мой добры светлы Бог!
Любові Аўтар, веры і кахання.
Насуперак маім недаравнням
Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог!
Прыходзь прыходзь мой добры светлы Бог!
Лагоды Аўтар, слёзаў і адхлання.
Насуперак ільду расчаравання
Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог!
Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог!
Я заклікаю ў страху неспадкання
З апошняга праўдзівага жадання:
Прыйдзі і збаў, мой добры светлы Бог!
(с) Алесь Спіцын
Як мала перакладзена твораў вопытных хрысціянаў на беларускую мову. Нават тыя айцы царквы, якіх актыўна чыталі па-беларуску ў шаснаццатым стагоддзі -- Сіміён Новы Багаслоў і Васіль Вялікі, зараз ужо недаступныя на нацыянальнай мове. Зрэшты і на расейскую мову многія важныя, але вострыя па змесце, творы не перакладзеныя. А калі б уявіць сабе чалавека, які знае толькі беларускую мову, то вялізарная скарбонка духоўнага вопыту для яго была б зачынена.
Мяркую, што кожны адукаваны хрысціянін-беларус, што валодае грэцкай ці латынскай мовай мусіць узяцца перакладаць на беларускую хоць па абзацы ў месяц з твораў святых айцоў. А зрэшты ёсць што і з ангельскай мовы перакладаць карыснага. Ангельскую мову ж многія ведаюць каб перакладаць пісьмовы тэкст.
Магчыма нават потым можна стварыць гурток перакладчыкаў, каб дапамагаць адзін адному і не перакладаць адныя і тыя ж тэксты. Але гэта потым. Спярша трэба пачаць. А пачаць, думаю, не з дагматычных тэкстаў, бо дагматыку сваёй царквы кожны можа лёгка знайсці і пачытаць, а з тэкстаў практычных -- пра малітву, аскетыку, жыццё па веры.
А пераклаўшы, тыя творы трэба распаўсюджваць усялякімі спосабамаі, каб хрысціяне іх мелі ды іх чыталі. І каб царква хрысціянская на Беларусі ўмацоўвалася.
Няўжо сканчэнне ўсіх духоўных рухаў у кліракалізме ды выдзяленні большых і меншьшых.