Сёння ў мяне канчаткова зламалася падзарадка для мабілы. Дарэчы, падзарадка новая.
З аднаго боку -- нічога страшнага. А з іншага, аказалася, што на гэта столькі ўсяго і, што самае горшае ўсіх, завязана, што проста страшна робіцца. І собіла ж мне патрапіць у такую залежнасць ад тэхнікі! Можа час усё кідаць і перасяляцца ў лес... А то зусім мяне падпарадкуе гэтая цывілізацыя.
Цікава назіраць як твае вершы, пераходзячы з вуснаў у вусны і са старонкі на старонку церпяць розныя трансфармацыі. Напрыклад, верш "Я вокам абшар..." існуе ўжо мінімум у чатырох інтэрпрэтацыях. Адну з іх многія чулі ў выкананні Андрэя Мельнікава (там перастаўленыя строфы, таму ў вуснах Барда верш пачынаецца словамі "Зло над светам...") Сёння пабачыў вось тут: www.novychas.org/literature/poetry/%D0%B
У апошнія хвіліны 2008 спрабую выправіць яго малаплённасць. Дакладней сказаць маю малаплённасць у гэтым годзе.
Учора, у дзень сабору эстонскіх святых, мы нарэшце зладзілі першую планетарную вечарыну паэзіі (ці вечарыну планетарнай паэзіі -- як каму больш падабаецца). Людзей было не шмат і сама імпрэза сталася непрацяглай, але надзвычай насычанай. Яна сапраўды нагадвала палымяны палёт знічкі-баліда, што ўспалахнуўся ў мінскім небе. Магу адказна сказаць, што па ўзроўні артыстызму, атмасферы і дэкарацый ніводная з нядаўніх культурных акцый з ёй не магла бы параўнацца (хаця я канешне магу і памыліцца). Добрая музыка, зоркі і свечкі і галоўнае -- якасная паэзія без лішняй прытэнзіі, без пошласці і пустой самадэманстрацыі. Атрымалася надзвычай глыбокае пагружэнне ў казачны свет паэтычных вобразаў. Пасля прадстаўлення было зладжана невяічкае абмеркаванне, на якім многія слухачы выказвалі сваё задавальненне пачутым і ўбачаным. Варта спадзявацца, што далейшая праца і кшталтаванне арганізацыі дасць магчымасць большай колькасці людзей ацаніць творчасць сучасных беларускіх паэтаў і майстроў абноўленага мінскага Планетара.
Тым чацьвяргом, у дзень святога Грыгора і цвярскіх навамучанікаў, мы з Вольгай ездзілі ў Ліду. З намі быў таксама знакаміты бард Андрэй Мельнікаў і мусіў быць брат Мікалай, але ў апошні момант не здолеў паехаць. Вечарыну на месцы ладзіў бацюшка Аляксей Глінскі -- місіянер лідскай (ды й не толькі лідскай) моладзі. Сустрэча была ў індустрыяльным калегіюме. Моладзі было шмат (праўда, апасаюся, не без выкарыстання адміністратыўнай моцы), але вечарына прайшла добра і спакойна. Вольга правяла для студэнтаў віктарыну пра Беларусь, а Андрэй сваёй манерай выканнання прывёў моладзь проста ў захапленне. дзякуючы гэтаму казань ягоная была выслуханая уважліва і многімі, спадзяюся, пачутая.
Перад ад'ездам мы пілі гарбату ў круглай свята-Міхайлаўскай царкве і размаўлялі пра будучыя планы.
Ну вось, прыйдзецца зараз пісаць пляны і заяўкі. Не люблю папяровую працу. І не толькі не люблю (бо хто яе любіць) -- не маю да яе ніякай схільнассці і ніякіх здольнасцяў. Запоўніць бланк з першага разу -- гэта для мяне вялікі цуд. Таму і з журналамі маю праблемы.
Хто будзе спрачацца з тым, што планетар -- гэта вялікая цацка для вялікіх гарадоў?
А цацкі, як вядома рэч зусім не пустая (хай сабе некаторыя і звыкнуліся так думаць!). Цацкі -- гэта вынік, своеасаблівае падсумаванне чалавечага досьведу. А з іншага боку і набыццё таго самага досьведу. Не дарэмная ж справа, калі ў цацкі гуляюцца.
Менскі Планетар доўга перабываў у заняпадзе. Належыў ён тады Мінскзеленбуду і адносіўся да парку, у якім і знаходзіцца. Нітое, каб ён зусім не працаваў. Нейкая праца там вялася. Толькі з кожным годам усё больш і больш затхлым мейсцам ён рабіўся. Не атрымлівалася яго зрабіць тым, чым насамрэч мусіць быць Планетар у цэнтры беларускай сталіцы. А мусіць ён быць не толькі вялікім школьным дапаможнікам, куды "кіем" прыганяюць дзетак, каб паставіць чарговую галку ў справаздачах аб іх навучанні. Ён мусіць быць рэальнай скарбонкай натуральнанавуковых ведаў. Скарбонкай даступнай і адкрытай для ўсіх. Мусіць таксама ён быць і мейсцам збору інтэлектуальнай моладзі. Мейсца дзе яна магла б знайсці адпаведнае свайму ўзроўню сумоўе, разуменне і кропку прыкладання сваім талентам.
У гэтым годзе Планетар перайшоў у юрыздыкцыю рэспубліканскага палаца дзяцей і моладзі. У яго цяпер новы загадык -- Аляксандр Валерыч Мікуліч. У многім дзякуючы яго намаганням Планетар стаў набываць новае жыццё. Зорную цацку не толькі адмылі і адрэмантавалі. Новаму загадчыку удалося прыцягнуць да працы сапраўдных энтузіястаў. Пры Планетарыі з'явіўся клуб аматараў астраноміі. Вядуцца візуальныя і радыёназіранні, што маюць не толькі вучэбнае і забаўляльнае, але і навуковае значэнне. Штотыдзень адбываюцца кінапаказы, якія збіраюць поўную залю аматараў элітарнай фантастыкі. Ды й свае творы кінамастацтва тут робяцца (у гэтым дзякуй Дзянісу). Так што на вачах ажыло жыццё Планетара. І зараз у ім многае можна рабіць -- было б жаданне і творчае натхненне.
Ну вось. Выйшла кніжка Алеся Спіцына "Гутаркі па гісторыі хрысціянства на Беларусі". Не ведаю адвацца гэтаму ці сумаваць. Але факт застаецца фактам.
Сёння ад раніцы правяраў работы студэнтаў. Уражанне супярэчлівае. Можна нават сказаць цяжкое. Шкада, што не было магчымасці кансультацыі пад час напісання. Што ж. У наступным годзе, калі Бог дасць выкладаць, трэба будзе разжоўваць падрабязней і заціскаць гайкі надзейней. Аскетыка -- такая галіна, якая не церпіць тэарытызавання.