Дыярыуш
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends View]
Thursday, October 16th, 2008
| Time |
Event |
| 12:31p |
Малітва ***
Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог! Заходу Аўтар, зорак і світання. Насуперак пакутным нечаканням Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог! Прыходзь прыходзь мой добры светлы Бог! Любові Аўтар, веры і кахання. Насуперак маім недаравнням Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог! Прыходзь прыходзь мой добры светлы Бог! Лагоды Аўтар, слёзаў і адхлання. Насуперак ільду расчаравання Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог! Прыходзь прыходзь, мой добры светлы Бог! Я заклікаю ў страху неспадкання З апошняга праўдзівага жадання: Прыйдзі і збаў, мой добры светлы Бог!
(с) Алесь Спіцын
| | 2:04p |
Пра паэтаў...
Аднойчы адзін з маіх братоў сказаў, што паэты нічым не лепшыя за іншых людзей, таму ім не можа быць дазволена нічога з таго, што не дазволена ўсім астатнім. Гэта было год таму і тады я не захацеў пярэчыць. Але зараз варта сказаць пра гэта некалькі словаў. Справа не ў тым, што паэты лепшыя за іншых. Цалкам наадварот. Любая глыбокая сапраўдная паэзія вынікае, як гэта не парадаксальна, з такой жа глыбокай непаўрнавартаснасці. І падцьверджаннем гэтаму ёсць тая процьма прыкладаў, калі чалавек прыладкаваўшыся ў гэтым свеце, пераставаў пісаць вершы ці маляваць карціны. Асабліва гэта датычыць дзяўчын. Як замуж выйшла, так ужо й не да вершаў. Ды й мужчыны не адстаюць у гэтым. А ўся справа ў тым, што чалавек са здаровым жыццём і цэласным станам не мае прычын для паэзіі. Патрэбна, каб была нейкая глыбокая і невылечная рана, з якой, бы кроў, цякла б творчасць. Браты і сёстры могуць запярэчыць мне, што я пад здароўем маю тут свецкія рэчы. Так яно і ёсць. Таму саппаўдны хрысціянін не можа застацца здаровым і цэласным у гэтым шалёным свеце. Калі ён здаровы – гэта значыць ён не ўступіў у бой. Але паэты пры гэтым ёсць неданоскі з неданоскаў. Тамму пытанне не ў тым, што пісаць вершы важней ці складаней, чым праектаваць станкі ці закручваць гайкі на заводзе. Справа ў тых асаблівасцях душы, якія дазваляюць пісаць вершы. Гэтыя асаблівасці маюць наступствы, якія цяжка патлумачыць іншым людзям. Таму паэты заслугоўваюць (ці правільней сказаць патрабуюць) спагады. | | 2:13p |
Верш пра неправедзеную гутарку Валокся дождж па горадзе сутулы, Чапляючы за глыбіны дамоў. Ці з гора быў ці з немачы пануры: Не падымаў, вачэй не траціў слоў.
Валокся дождж не рады перамогам, Бо нылі раны стратаў на і нуды. Дарыў ваду і нес пакутны холад І ветрам уздыхаў. Ён быў адзін. Валокся дождж па горадзе самотна, Пазбаўлены сяброўства да пары, А я збаяўся позіркаў халодных, І не адважыўся я з ім загаварыць. (с) Алесь Спіцын | | 2:16p |
Яшчэ адна банальная думка.
Замкнуты ў сабе дух не ведае ісціны і не валодае ёй. Рэальная духоўная ісціна нараджаецца існуе і памірае толькі ў стасунках. Стасунках Бога з чалавекам, альбо стасунках паміж людзьмі. Калі ў стасунках ісціна не нараджаецца -- значыць яе проста няма. Няма для тых, хто выключае сябе з праўдзівых стасункаў. Няма ў тым сэнсе, што канкрэтная духоўная ці надзеленая духам істота застаецца непрылучны ёй і недатычныай яе. Ісціна знікае тады, калі знікаюць стасункі. Тады, калі кожны астаецца са сваёй «асабістай праўдай». Толькі Бог заўсёды, штохвільна нараджае, валодае і яўляе ісціну ў стасунках Сваіх Асобаў і стасунках з людзьмі. |
|